Луўр аблічбаваў усю сваю калекцыю і прадставіў яе на бясплатным сайце, паведамляе rtvi.com. Гэта сотні тысяч твораў мастацтва. Даступныя для прагляду не толькі працы, выстаўленыя ў Луўры, але і творы мастацтва, узятыя на захоўванне ці часовае карыстанне. Кожны твор мастацтва мае апісанне. Інфармацыя на сайце музея на французскай і англійскай мовах.
Доступ анлайн да калекцыі вельмі актуальны ва ўмовах пандэміі каранавіруса, калі музеі закрываюцца для наведнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.