Аляксандр Лукашэнка на лёдзе / Чемпионат
Аляксандр Лукашэнка ўпаў на лёд і не мог самастойна падняцца. Гэта адбылося падчас гульні паміж яго камандай і камандай Брэсцкай вобласці 27 снежня. Гульца пад нумарам 01 выпадкова зачапіў іншы гулец яго ж каманды.
Як бачна па відэа, форвард Яраслаў Чупрыс пад нумарам 68, які ехаў наперад спінай, не заўважыў Лукашэнку і моцна яго штурхнуў. Убачыўшы, каго ён збіў з ног, тут жа кінуўся на дапамогу.
Матч з удзелам галоўнага хакеіста краіны скончыўся ў нічыю, што нетыпова для падобных спаборніцтваў.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут