Лукашэнку ў Ісламабадзе сустрэлі 21 артылерыйскім залпам

04/10/2016 - 19:28

Аляксандра Лукашэнку ў Ісламабадзе сустрэлі 21 артылерыйскім залпам салюту. Кіраўнік Беларусі 4 кастрычніка прыбыў з трохдзённым афіцыйным візітам у Пакістан. Самалёт прызямліўся на авіябазе "Нур Хан". Каля трапа Лукашэнку сустракаў прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф, інфармуе БЕЛТА.

Візіт беларускага кіраўніка працягнецца да 6 кастрычніка. Запланаваныя перамовы з прэм'ерам, а таксама з прэзідэнтам, у парламенце. Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця 4-га Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форума.

Пяць фактаў пра Беларусь і Пакістан

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі