Лукашэнка: ЗША маглі б дапамагчы ўрэгуляваць канфлікт ва Украіне

17/09/2019 - 15:36
iStock/Global Images Ukraine

У аўторак 17 верасня кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ЗША маглі б дапамагчы ўрэгуляваць канфлікт ва Украіне. Заява была зроблена на сустрэчы з намеснікам дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам, піша БелТА

"Я абсалютна перакананы, што на сёння без удзелу ЗША гэты канфлікт ўрэгуляваць не атрымаецца", — падкрэсліў Лукашэнка.

Беларускі лідар спаслаўся на дыпламатычную азбуку, дадаўшы, што, калі ў перамоўшчыкаў не атрымліваецца дамовіцца, трэба падключаць новыя сілы.

"Павінны з'явіцца новыя ідэі", — гаворыць Лукашэнка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі