Лукашэнка заявіў, што бізнес павінен больш актыўна ўдзельнічаць у дабрачыннасці

30/12/2016 - 10:39

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што бізнес павінен больш актыўна ўдзельнічаць у дабрачыннасці, у падтрымцы пенсіянераў і дзяцей. 30 снежня кіраўнік дзяржавы наведаў у Стаўбцоўскім раёне Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў. Ён даручыў з улікам замежнага досведу прапрацаваць "адпаведны накірунак".

"Калі ты заможны чалавек, калі ў цябе мінімум мільён долараў у год даходу, чаму ты не можаш займацца гэтай дабрачыннасцю (зразумела, і падаткі заплаціў, і іншае), — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Прадумайце гэтае пытанне. Можа, і абязалаўкі нам не трэба ўводзіць. Проста папрасіць людзей, зарыентаваць іх на гэта, і людзі будуць патрошку даваць гэтыя грошы. Самі ж будуць старымі. І не факт, што шмат грошай да такога ўзросту застанецца".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дабрачынная дапамога не павінна быць эпізадычнай, яна мусіць аказвацца пастаянна. Магчыма, трэба будзе стварыць нейкі фонд, адзначыў ён. Таксама кіраўнік дзяржавы заявіў, што сродкі на падтрымку пенсіянераў і дзяцей павінны выкарыстоўвацца максімальна эфектыўна, сістэмна.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі