Лукашэнка вызваліў Данілава ад пасады намесніка старшыні ВАК

23/01/2016 - 07:24

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Данілава ад пасады намесніка старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Фармулёўка — "у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракту". Указ быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 20 студзеня, ён ужо апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, інфармуе БЕЛТА.

Аляксандру Данілаву 60 гадоў. Ён — сацыёлаг, палітолаг, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук. На пасадзе намесніка старшыні ВАК працаваў са студзеня 2003 года.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі