Лукашэнка вызваліў ад пасады Вашчанку, які быў міністрам 10 гадоў

27/01/2021 - 16:00

27 студзеня Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанку. Тэлеграм-канал @pul_1 адзначае, што ён звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Вашчанку 62 гады. Ён — ураджэнец Расіі. Міністрам па надзвычайных сітуацыях Беларусі стаў у снежні 2010 года. Мае званне генерал-лейтэнанта ўнутранай службы.

На апошнія паўгода працы Уладзіміра Вашчанкі прыпаў час, калі ратавальнікі ўдзельнічалі ў змаганні супраць БЧБ-сімволікі (праўда, былі ратавальнікі, якія адмаўляліся выконваць такія загады).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі