Лукашэнка вяртаецца з Масквы

30/06/2017 - 17:37

У другой палове дня 30 чэрвеня закончыўся двухдзённы працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію. Ён выляцеў на радзіму на самалёце з міжнароднага аэрапорта Унукава-2, паведамляе БЕЛТА.

У Маскве Лукашэнка меў сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паўдзельнічаў у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы, наведаў Форум рэгіёнаў. Пра змест сустрэчы кіраўніка Беларусі з Пуціным вядома мала. Гаворка ішла пра перспектывы развіцця беларуска-расійскіх адносін, пра тое, што рашэнні дзяржсавета пасадзейнічаюць “далейшаму развіццю інтэграцыі Беларусі і Расіі”. Расійскі прэзідэнт заявіў, што раўнапраўная інтэграцыя Расіі з Беларуссю ў саюзнай дзяржаве з’яўляецца стратэгічным прыярытэтам для яго краіны.

Вышэйшы дзяржсавет саюзнай дзяржавы прыняў рашэнні па 9 пытаннях. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі