Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу

07/03/2017 - 15:41

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу. Урачыстую сустрэчу ў Палацы Незалежнасці прымеркавалі адразу да двух святаў — Дня абаронцаў Айчыны і 8 сакавіка. Тэлеканал "Беларусь 1" адзначае, што там сабраліся і афіцэры, і тыя, дзеля каго яны нясуць службу, — прыгожая палова беларускага грамадства. 21 шматдзетная маці ўзнагароджаная ордэнам Маці. Таксама жанчынам уручылі ордэны і медалі Францыска Скарыны, медалі "За працоўныя заслугі". Сёння атрымалі пагоны генерал-маёраў 9 прадстаўнікоў сілавых структур.

Больш падрабязна гл. тут.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі