Лукашэнка: "Упэўнены, разам мы справімся з усімі выклікамі часу"

01/05/2020 - 07:00

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём працы, які адзначаецца 1 траўня. "Першамай сімвалізуе салідарнасць працоўных, сцірае межы паміж краінамі і пакаленнямі, цытуе віншаванне яго прэс-служба. — Для жыхароў Беларусі стваральная праца на роднай зямлі пад мірным небам заўсёды была і застаецца найвялікшай каштоўнасцю".

Лукашэнка нагадаў суайчыннікам, што ў нашай краіне будуецца будучыня "на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці, бязмежнай павагі да неабыякавых і таленавітых прафесіяналаў", якія не шкадуюць сваіх сіл і "гатовы вырашыць самыя складаныя задачы, што стаяць перад дзяржавай". У тым ліку гатовы "абараніць наш народ ад любых напасцей".

Беларускі кіраўнік упэўнены: "разам мы справімся з усімі выклікамі часу". Ён пажадаў беларусам "моцнага здароўя, з'яднанасці ў калектывах, любові ў сем'ях".

З-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса ў Беларусі 1 траўня не будуць праводзіцца традыцыйныя масавыя мерапрыемствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі