Лукашэнка сённяшні дзень правядзе ў Брэсце

11/08/2017 - 08:05

У пятніцу, 11 жніўня, Аляксандр Лукашэнка прыедзе ў Брэст. Ён азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём і добраўпарадкаваннем абласнога цэнтра. Таксама Лукашэнка праінспектуе, як ідзе ў горадзе будаўніцтва новых мікрараёнаў, аб’ектаў інфраструктуры, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

БЕЛТА дадае, што Лукашэнку праінфармуюць пра падрыхтоўку да святкавання 1000-годдзя Брэста. Ён наведае ААТ “Савушкін прадукт”.

Паездку па Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка пачаў у чацвер. Ён наведаў Івацэвіцкі раён, дзе цікавіўся, як праходзіць жніво.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі