Аляксандр Лукашэнка 24 сакавіка зробіць працоўную паездку ў Гродзенскую вобласць. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.
Паведамляецца, што кіраўнік дзяржавы наведае РСУП "Саўгас "Лідскі". Ён праверыць гатоўнасць і пачатак веснавых палявых работ у Беларусі і рэгіёне.
Плануецца, што Лукашэнку пакажуць распрацаваныя і створаныя на беларускіх прадпрыемствах машыны для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў.
Акрамя таго, кіраўнік Беларусі наведае мясаперапрацоўчае прадпрыемства "Арвібелагра", дзе паслухае даклад пра стан і новыя напрамкі развіцця птушкагадоўлі ў краіне.