Лукашэнка сваім указам адмяніў іспыты ў пятыя класы гімназій

25/01/2018 - 16:48

У Беларусі адмянілі іспыты ў пятыя класы гімназій. Адпаведны ўказ №30 "Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх" Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 студзеня, перадае БЕЛТА.

Згодна з гэтым дакументам, набор у пятыя класы гімназій будзе весціся без уступных выпрабаванняў. Усе школьнікі, якія завершаць навучанне ў чацвёртым класе гімназіі, змогуць вучыцца і ў пятым класе гэтай самай гімназіі.

Паведамляецца, што адмена іспытаў дазволіць зняць са школьнікаў пачатковых класаў неапраўданую псіхалагічную і эмацыйную нагрузку. 

А вось у пятыя класы гімназій-каледжаў мастацтваў захаваецца конкурсны адбор па праверцы творчых здольнасцяў. Гэта дасць магчымасць навучацца ў такіх гімназіях найбольш таленавітым дзецям з прыроднымі задаткамі.

Адначасова у сярэдніх школах прадугледжваецца магчымасць вывучаць асобныя прадметы на павышаным узроўні. 

Мінадукацыі і Мінкультуры ў двухмесячны тэрмін мусяць прыняць усе прававыя акты, неабходныя для выканання ўказа №30.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі