Лукашэнка сустрэўся з генеральным сакратаром ААН (фота)

28/09/2015 - 06:21

27 верасня ў Нью-Ёрку адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Муна. На ёй абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 11 кастрычніка, інфармуе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу ААН. Пан Гі Мун размаўляў з Лукашэнкам пра палітычную сітуацыю і сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

БЕЛТА пра гэта не паведамляе, адзначае, што генсек ААН падзякаваў за паслядоўную падтрымку ААН і актыўную дзейнасць Беларусі ў арганізацыі. Гаворка ішла пра сітуацыю ва Украіне. Пан Гі Мун падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за "канструктыўную ролю" ў пошуку вырашэння канфлікту.

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік Беларусі знаходзіцца ў ЗША з рабочым візітам. Ён выступіў з прамовай на саміце глабальнага развіцця ў рамках юбілейнай сесіі Генасамблеі ААН, сустракаўся з кіраўніцай Міжнароднага валютнага фонду, з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.

Фота, відэа: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі