Лукашэнка сустракаўся з галоўным рэдактарам "Народнай волі" Сярэдзічам

13/02/2017 - 08:24

13 лютага ў Палацы Незалежнасці ў Мінску прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты "Народная воля" Іосіфа Сярэдзіча. Як інфармуе БЕЛТА, яны абмяркоўвалі "усе актуальныя пытанні, у тым ліку праблемнага характару". Лукашэнка ў пачатку сустрэчы выказаў спадзяванне на наступнае аб'ектыўнае асвятленне вынікаў размовы.

Іосіф Сярэдзіч заявіў, што блок пытанняў, якія ён прапануе абмеркаваць, будзе актуальным не столькі для яго, колькі для ўсіх беларусаў. "Менавіта перажыванне за тое, што мы на сённяшні дзень маем, што мы можам мець заўтра і паслязаўтра, прывяло да вас", — сказаў галоўны рэдактар "Народнай волі". Сустрэча ўжо скончылася. Як распавёў Еўрарадыё Іосіф Паўлавіч, ён ёй задаволены. Падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі і Сярэдзіча неўзабаве з'явяцца на нашым сайце.

Як вядома, Іосіф Сярэдзіч папрасіў Аляксандра Лукашэнку пра сустрэчу падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам", якая адбылася 3 лютага. Сярэдзіч тады спытаў пра льготныя крэдыты для чыноўнікаў, якія будуюць сабе дамы ў Драздах. Лукашэнка паабяцаў праверыць. Іосіф Сярэдіч сказаў, што назаве прозьвішчы. "Мы самі знойдзем. Не хвалюйся", — адказаў Лукашэнка

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі