Лукашэнка сказаў, што будзе пасля пачатку дзеяння зоны свабоднага гандлю

21/12/2015 - 18:08

Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза выпрацуюць меры абароны рынку пасля пачатку дзеяння з 1 студзеня 2016 года зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўрасаюзам. Пра гэта 21 снежня на паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што заклапочаная не толькі Расія, але і іншыя чальцы ЕАЭС.

На сённяшнім паседжанні было заяўлена, што перамовы Расіі з ЕС на гэтую тэму былі безвыніковыя. "Ёсць засцярога, што і размовы больш не будзе да 1 студзеня, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Таму можа скласціся сітуацыя, калі тавар Украіны будзе заменены таварам Еўрасаюза, а іх тавар хлыне на нашу тэрыторыю".

У Маскве лідары краін гаварылі пра тое, што тавар ЕС, патрапіўшы ва Украіну па нулявой пошліне, дзякуючы зоне свабоднага гандлю з СНД можа трапіць на тэрыторыю ўсёй садружнасці. Калі тэрмінова не будзе створана абарона гэтага рынку. І ў Расіі пэўныя захады ўжо прымаюцца.

Кіраўнік Беларусі паведаміў, што ў студзені-сакавіку 2016-га праблема будзе вывучацца, а ў наступныя тры месяцы мусіць адбыцца пераход на электроннае дэклараванне тавараў, якія будуць перамяшчацца ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі