Лукашэнка: Саміт ШАС гучыць больш магутна за G7

10/06/2018 - 10:33

Аляксандр Лукашэнка ў рамках саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ціндао правёў перамовы з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам.

“Цяжкая праца, якую вы правялі, вартая таго, бо вынік мерапрыемстваў у Ціндао надзвычайны, і ён будзе мець свае наступствы. Я паглядзеў міжнародныя навіны. Не ведаю, выпадкова або не, паралельна ідзе сустрэча “сямёркі”. Я вам мушу сказаць, што нашае мерапрыемства ў рамках ШАС нашмат магутней гучыць”, — сказаў Лукашэнка.

У сваю чаргу Сі Цзіньпін адзначыў актыўны ўдзел Беларусі ў самітах ШАС. Ён падкрэсліў гатовасць Кітая заўсёды быць надзейным сябрам і партнёрам Беларусі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі