Лукашэнка расказаў, як расстрэльвалі людзей на трасе Масква-Берлін

24/04/2018 - 09:57

Падчас выступу ў парламенце 24 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў пра браканьерства і карупцыю ў сферы аховы прыроды. 

Па яго словах, рыбу загружалі ў фуру і развозілі па адрасах у Мінску. "Мне ўсе адрасы паклалі на стол аператыўнікі", — удакладніў ён. 

У сувязі згэтымі фактамі ён прыгадаў 90-я гады: "Мне што, прымаць жорсткія меры, як у першыя гады прэзідэнцкага жыцця, калі забівалі людзей на трасе Масква-Берлін? Калі я дасылаў купку надзейных людзей з аўтаматамі, якія перастралялі там палову".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі