Лукашэнка расказаў, як расіяне хацелі ў яго знайсці грошы і забраць

18/01/2019 - 14:15

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на Беларусь у расійскіх СМІ арганізавалі інфармацыйную атаку. У пятніцу ён сустракаўся з дзейным і былымі міністрамі замежных спраў Беларусі. Сустрэча была прысвечана 100-годдзю беларускай дыпламатычнай службы. Лукашэнка заявіў, што не бачыць падставаў для змены знешнепалітычнага курсу Беларусі. Таксама кіраўнік дзяржавы выказаўся пра дачыненні з Расіяй.

"Апошнім часам (вы, напэўна, чуеце) і мяне, і асабліва Уладзіміра Уладзіміравіча [Макея] абвінавачваюць не ў тым курсе, які праводзім у знешняй палітыцы, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Нашы браты расіяне кажуць, што мы занадта празаходнія. На Захадзе нас крытыкуюць за занадтае нахіленне ў бок Расійскай Федэрацыі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі