Лукашэнка расказаў, калі чакае наступных пратэстаў

18/10/2021 - 10:00
Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА​

Аляксандр Лукашэнка анансаваў чарговыя пратэсты ў Беларусі. Паводле яго слоў, "сітуацыя застаецца напружанай".

"Дата чарговай спробы рэвалюцыі — перыяд правядзення Канстытуцыйнага рэферэндума", — заявіў Лукашэнка падчас размовы з кіраўніцтвам КДБ.

Раней тэлеграм-канал, блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы, заявіў, што ў Лукашэнкі сёння кадравы дзень. Гаворка ідзе і пра прызначэнні ў сістэме дзяржбяспекі. Праўда, тое, хто і якія пасады зойме, хутчэй за ўсё застанецца ў сакрэце. Ва ўсякім выпадку праўладны тэлеграм-канал адразу папярэдзіў, што новых службовых асоб з сістэмы дзяржбяспекі не пакажа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі