Лукашэнка прызначыў уладальніка "Табакерак" спецімпарцёрам тытунёвай сыравіны

09/08/2019 - 09:20

Кампанія Аляксея Алексіна "Інтэр Табака" атрымала выключнае права дзяржавы на імпарт тытунёвай сыравіны. Пра гэта гаворыцца ва ўказе №298, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня 2019 года.

Як адзначае TUT.by, "Інтэр Табака" — новае прадпрыемства па вытворчасці тытунёвых вырабаў высокага спажывецкага ўзроўню. Год таму стала вядома, што яна зоймецца выпускам цыгарэт у прамзоне Шабаны. Для гэтага былі нават змененыя межы Мінска.

Апошнім часам Алексін набыў вядомасць у сувязі са з'яўленнем шапікаў "Табакерка", якія ставяць па ўсёй краіне. У снежні 2017 года Лукашэнка даў Алексіну згоду на стварэнне адзінай гандлёвай сеткі ў тытунёвай сферы. Менавіта да гэтай сеткі належаць "Табакеркі". 

Алексін займаецца гандлем нафтапрадуктамі, банкаўскай сферай (МТБанк), вытворчасцю мясных вырабаў ("Вялес-Міт"), дэвелапментам, лагістыкай і рэстаранным бізнэсам. Да 2012 года ён быў партнёрам Юрыя Чыжа

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі