Лукашэнка — пра беларусаў, якія ваююць ва Украіне: Мы жартаваць не будзем

21/04/2016 - 11:36

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларуская дзяржава аднолькава ставіцца да тых беларусаў, якія ваююць на баку сепаратыстаў ва Украіне і на баку афіцыйнага Кіева. Пра гэта ён заявіў 21 красавіка пасля таго, як зачытаў пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу і пачаў адказваць на пытанні дэпутатаў.

"Расія нас крытыкуе, што мы пераследуем апалчэнцаў. Украіна нас крытыкуе, што мы пераследуем тых, хто за іх ваюе. Мы гатовыя на любыя мерапрыемствы ў імя супрацьстаяння тэрарызму. У тым ліку, каб супрацьстаяць баевікам з Данбаса. Расія нас крытыкуе, што мы пераследуем апалчэнцаў. Украіна нас крытыкуе, што мы пераследуем тых, хто за іх ваюе. А яны для нас аднолькавыя. Не трэба нас крытыкаваць.

Гэтыя людзі ваяваць ўжо лепш умеюць, чым на заводзе працаваць. Ім такім чынам прасцей грошы зарабіць, чым працуючы на заводзе. Страшна, што там рыхтуюцца баевікі, якія могуць прымяніць свае веды, у тым ліку і ў Беларусі. Але ў нас ёсць годныя падраздзяленні, і мы жартаваць не будзем. Мы не настолькі вялікія дэмакраты, як у Нарвегіі. Брэйвік звярнуўся ў суд і выйграў 40 тысяч долараў... А камера ў яго як кватэра", — заявіў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі