Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём народзінаў

07/10/2017 - 08:31

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з народзінамі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Тэкст віншавальнай тэлеграмы публікуе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

“У нашай краіне высока цэняць ваш унёсак у развіццё беларуска-расійскіх адносінаў у духу стратэгічнага партнёрства. Правільнасць абранага намі курса на збліжэнне Беларусі і Расіі пацверджаная часам. Сёння дасягненні саюзнага будаўніцтва відавочныя. Глыбока перакананы, што ваша актыўная пазіцыя, нацэленасць на далейшае ўзаемадзеянне будуць спрыяць пашырэнню інтэграцыйных працэсаў дзвюх братэрскіх дзяржаў”, — сказана ў віншаванні.

7 кастрычніка Уладзіміру Пуціну спаўняецца 65 год. Ён быў прэзідэнтам Расіі ў 2000-2008 гадах, а затым праз чатыры гады зноў паўдзельнічаў у выбарах і заняў пасаду кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі