Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Раством

24/12/2016 - 08:58

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Раством. Тэкст звароту публікуе прэс-служба кіраўніка краіны.

“Гэтае вялікае свята дорыць святло і радасць хрысціянам усяго свету, сімвалізуе здабыццё чалавецтвам надзеі на лепшае, маральна дасканалае жыццё. Сёння штодзённыя зямныя клопаты адступаюць на другі план, і сэрца напаўняецца верай і любоўю”, — сказана ў віншаванні.

“Раство Хрыстова нязменна сведчыць нам аб перамозе міласэрнасці і дабрыні. У гэтыя святочныя дні мы звяртаемся да вечных каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове хрысціянства, і праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму праз любоў да бліжняга, імкненне да міру, справядлівасці, духоўнасці і згоды. Ад усёй душы зычу вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай спраўджваюцца ўсе чаканні і збудуцца самыя запаветныя мары”, — адзначыў кіраўнік краіны.

25 снежня Раство Хрыстова святкуюць католікі, уніяты і пратэстанты Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі