Лукашэнка патрабуе прыняць бюджэт на 2017 год да 11 верасня

21/04/2016 - 10:25

Бюджэт на 2017 год павінен прыняць яшчэ стары склад Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка з пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Кіраўнік дзяржавы зазначыў, што цяперашнія дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — "людзі дасведчаныя" і таму нельга перакладаць задачу бюджэту на новы склад парламенту.

Новыя парламенцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 11 верасня 2016 года. Варта адзначыць, што апошнімі гадамі бюджэт у Беларусі прымаюць у лістападзе-снежні. А прыняты бюджэт на 2016 год нават давялося перапісваць і прымаць зноў на пачатку года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі