Лукашэнка параіў ДАІ не ствараць лішніх праблемаў для людзей

28/01/2016 - 14:35

28 студзеня Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на калегіі МУС Беларусі. Ён выказаўся пра працу органаў унутраных спраў, пра іх задачы, пра сітуацыю са злачыннасцю ў краіне. Лукашэнка пакрытыкаваў ДАІ за непатрэбныя новаўвядзенні.

"Грамадскасць відавочна негатыўна ацэньвае асобныя наватарствы, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — У прыватнасці, беспадстаўнае перагароджванне аўтадарог знакамі рамонту для правядзення пад гэтым выглядам нейкіх праверак... Стварылі затор, людзі незадаволеныя. Знайдзіце іншыя метады. Не стварайце лішніх праблем".

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў супрацоўнікаў ДАІ пра праверкі ў справе выяўлення патэнцыйных хабарнікаў. Ён не лічыць гэта правакаваннем. "Ніякага правакавання. Гэта мы будзем рабіць. Не бярэш — не бяры ўвогуле. Асобныя гэтыя факты мы павінны выкараніць", — сказаў кіраўнік Беларусі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі