Сустрэчы беларускіх палітвязняў, фота ілюстрацыйнае / LookByMedia
Аляксандр Лукашэнка памілаваў 15 чалавек. З іх 13 чалавек — палітзняволеныя.
Большасць памілаваных — жанчыны. Такім чынам, на волі аказалася 10 жанчын і 5 мужчын.
У сярэдзіне верасня з беларускіх калоній вызвалілі яшчэ 25 чалавек. Вызваленне адбылося пасля візіту ў Беларусь амерыканскай дэлегацыі. Усе вызваленыя былі вывезеныя з краіны ў суседнюю Літву, большасць з іх потым пераехала ў Польшчу.
Сам Коўл тады назваў дамову пра вызваленне 25 чалавек прамежкавай і анансаваў працяг перамоваў і далейшыя вызваленні палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут