Лукашэнка пагадзіўся з датай парламенцкіх выбараў — 11 верасня

27/04/2016 - 11:50

Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з датай 11 верасня для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў. Пра гэта сёння заявіла БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках нарады ў кіраўніка краіны, прысвечанай удасканаленню выбарчага заканадаўства.

Паводле Ярмошынай, кіраўнік краіны пагадзіўся, што 11 верасня — аптымальная дата для парламенцкіх выбараў, а выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней за 10 чэрвеня.

Пры гэтым ён пагадзіўся з тым, што выбары трэба прызначыць да пачатку выбарчай кампаніі. Плануецца, што яна стартуе 7 чэрвеня гэтага года, а 8 чэрвеня ЦВК плануе зацвердзіць план арганізацыйных мерапрыемстваў, бюджэт выбараў, межы тэрытарыяльных акругаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі