Лукашэнка пацвердзіў уладам Нямеччыны, што не хоча расійскай ваеннай базы

12/10/2015 - 12:58

Беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў нямецкім уладам, што не збіраецца ствараць на тэрыторыі Беларусі расійскую авіябазу. Пра гэта заявіў прадстаўнік уладу ФРГ Штэфэн Зайберт падчас прэс-канферэнцыі ў Берліне.

Паводле Зайберта, кіраўнік Беларусі “не лічыць такую прапанову неабходнай” і не бачыць патрэбы ў размяшчэнні на тэрыторыі краіны дадатковых ваенных баз Расіі. Таксама Лукашэнка дадаў, што калі Захад захоча ваяваць з Расіяй, то Беларусь патрымае расіян у гэтым канфлікце.

Міністр замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў у панядзелак у Люксембургу, што санкцыі ў дачыненні Беларусі могуць быць адмененыя ў сувязі з выбарамі, якія адбыліся ў краіне ў нядзелю. Штайнмаер таксама правёў тэлефонныя перамовы са сваім беларускім калегам, інфармуе ria.ru.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі