Лукашэнка не лічыць неабходным зачыняць межы Беларусі з-за каранавіруса

28/02/2020 - 09:22

Зачыняць межы Беларусі ў сувязі са з'яўленнем каранавіруса ў нашай краіне няма неабходнасці. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 28 лютага падчас выступу на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 

"Гэта пустое", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Выпадак заражэння каранавірусам быў выяўлены ў Беларусі 27 лютага ў іранскага студэнта, які навучаецца ў БНТУ. Хлопец прыляцеў у Беларусь 22 лютага. Цяпер яго шпіталізавалі. Таксама шпіталізавалі студэнтаў, разам з якімі ён арандаваў кватэру.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што БНТУ пераводзіцца на індывідуальную праграму навучання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі