12 красавіка Аляксандр Лукашэнка на касмадроме "Усходні" ў Амурскай вобласці РФ змог рассмяшыць Уладзіміра Пуціна.
"Я злавіў сябе на думцы, — пачаў ён свой аповед, які таксама можа стаць мемам. — Вы ведаеце, важна, што я прыехаў сюды. Тут не адчуваеш санкцый. Ходзіш і не адчуваеш...".
Лукашэнка гаварыў Пуціну, што "Беларусь поўная рашучасці ўзмацніць адзінства з РФ", што РБ "заўсёды будзе побач з Расіяй, якой бы не была сітуацыя". Уладзімір Пуцін, якога абвінавачваюць у ваенных злачынствах ва Украіне, ужо не смяяўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут