Пуцін, Сі Цзіньпін, Кім Чэн Ын і Лукашэнка / Sputnik
Аляксандр Лукашэнка адпраўляецца з афіцыйным візітам у Паўночную Карэю. Як паведамляе яго прэс-служба, паездка запланаваная на 25-26 сакавіка.
Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніком краіны Кім Чэн Ынам. Два дыктатары будуць абмяркоўваць "асноўныя сферы ўзаемнай цікавасці і найбольш перспектыўныя для рэалізацыі праекты".
Лукашэнка сустракаўся з паўночнакарэйскім кіраўніком у верасні ў Кітаі — на ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-й гадавіны перамогі Кітая ў вайне з Японіяй і заканчэння Другой сусветнай вайны. Тады ж Кім Чэн Ын запрасіў яго прыехаць у госці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут