Лукашэнка: краіна дынамічна развіваецца, павышаецца дабрабыт людзей

15/03/2019 - 10:07

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі, які адзначаецца 15 сакавіка. Сёлета Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь споўнілася 25 гадоў. У сваім віншаванні Лукашэнка нагадаў пра гэтую дату і адзначыў, што "Асноўны Закон нашай краіны... адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі беларускага народа". Ён падкрэсліў, што гэта "знакавая падзея", якая "дала магчымасць рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і стабільным грамадстве". Таксама Канстытуцыя "заклала трывалыя асновы дзяржаўнага суверэнітэту і палітычнага ўпарадкавання Беларусі".

"Абапіраючыся на ідэі і прынцыпы Асноўнага Закона, краіна дынамічна развіваецца — абнаўляюцца гарады і вёскі, павышаецца дабрабыт людзей, расце яе аўтарытэт на міжнароднай арэне,цытуе тэкст віншавання прэс-служба кіраўніка дзяржавы. — Перакананы, што наша моладзь, якая толькі ўступае ў жыццё, унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў беларусам "міру, дабра, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі