Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 30 чэрвеня ў Маскве

23/05/2017 - 08:45

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 30 чэрвеня ў Маскве. У гэты дзень у расійскай сталіцы адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, паведаміў у аўторак міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, пасяджэнню дзяржсавета будзе папярэднічаць калегія МЗС Беларусі і Расіі, якая таксама збярэцца ў Маскве і абмяркуе актуальныя пытанні ўзаемадзеяння краін, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі