Сустрэча ў Тэгеране, 2023 год / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка і Міністэрства замежных спраў Беларусі пакуль не адрэагавалі публічна на гібель вярхоўнага лідэра Ірана аяталы Алі Хаменеі, які загінуў у сваёй рэзідэнцыі падчас удараў ЗША і Ізраіля 28 лютага.
Раней кіраўнік Беларусі называў Хамені сваім "даўнім сябрам", а на сустрэчы ў 2023 годзе казаў пра вялікі патэнцыял беларуска-іранскіх адносінаў.
Адметна, што ў 2024 годзе пасля гібелі прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі ў авіякатастрофе беларускія ўлады рэагавалі аператыўна: выказвалі спачуванні, а тагачасны міністр замежных спраў Сяргей Алейнік прысутнічаў на цырымоніі развітання ў Тэгеране.
Сённяшняя маўклівая пазіцыя Мінска выклікае пытанні адносна афіцыйнага стаўлення Беларусі да падзей у рэгіёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут