Лукашэнка хоча "выціснуць шмат станоўчага" з Назарбаева

29/05/2019 - 11:01

На пасадзе ганаровага старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Нурсултан Назарбаеў мог бы заняцца рэвізіяй усяго, што зроблена ў ЕАЭС. Такую прапанову на саміце Еўразійскага эканамічнага саюза агучыў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА. 

Ахоп пытанняў для рэвізіі, прапанаванай Лукашэнкам для былога прэзідэнта Казахстана, — "ад кадравага складу нашай камісіі і заканчваючы стратэгічнымі напрамкамі дзейнасці"

"Таму не трэба думаць, што гэта нейкі падарунак чалавеку, які ўчора быў прэзідэнтам Казахстана, а сёння пайшоў. Мы з яго яшчэ вельмі шмат зможам выціснуць станоўчага для нашага саюза", — дадаў кіраўнік Беларусі.

Ён прапанаваў пашырыць паўнамоцтвы Еўразійскай эканамічнай камісіі ў процідзеянні ўвядзенню бар'ераў. У гэтай сферы Лукашэнка вельмі спадзяецца на падтрымку Назарбаева. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі