Лукашэнка хацеў паказаць Пуціну Мясніковіча, але не мог яго знайсці (відэа)

20/12/2019 - 13:12

20 снежня прадстаўнік Беларусі Міхаіл Мясніковіч зацверджаны кіраўніком калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Галасаванне прайшло на саміце вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу. Як інфармуе БЕЛТА, свае абавязкі Мясніковіч пачне выконваць 1 лютага 2020-га.

На згаданым саміце было прынятае афіцыйнае рашэнне аб старшынстве нашай краіны ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2020 годзе (у яго ўваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан): у вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Савеце і калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, Еўразійскім міжурадавым савеце. З 1 студзеня 2020 года беларус Станіслаў Зась стане генсакратаром АДКБ.

Міхаілу Мясніковічу 69 гадоў. Ён быў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта ў 1995-2001 гадах, кіраўніком Нацыянальнай Акадэміі навук, прэм'ер-міністрам у 2010-2014 гадах. З 2015-га ачольваў Савет Рэспублікі.

На саміце адбыўся кур'ёзны выпадак. Лукашэнка хацеў прадставіць прысутным Мясніковіча, але не змог яго знайсці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі