Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мір"

06/04/2017 - 13:12

6 красавіка Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

Галоўная ўвага падчас гутаркі надавалася тэме інтэграцыі на постсавецкай прасторы, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі

Таксама Лукашэнка распавёў пра цяперашні стан і перспектывы беларуска-расійскіх адносін. У прыватнасці, закраналіся не толькі пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, але і сумесныя стратэгічныя вайсковыя вучэнні "Захад-2017". Згадаў Лукашэнка і пра нядаўнюю сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу.

Закраналася ў гутарцы і праблема бяспекі ў рэгіёне, а таксама барацьбы з тэрарызмам у свеце.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі