Лукашэнка даручыў рыхтаваць праекты недарагіх басейнаў і спарткомплексаў

12/11/2015 - 09:34

12 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведаў новы шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Мандарын", які нядаўна з'явіўся ў Завадскім раёне сталіцы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за кошт дзяржаўных сродкаў было пабудавана дастаткова спартыўных палацаў, якія "каштуюць дорага, і, адпаведна, паслугі — дарагія, што людзі павінны разумець". На сённяшні дзень, лічыць Лукашэнка, трэба будаваць "танныя басейны і спартыўныя аб'екты".

Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы даручыў у бліжэйшы час падрыхтаваць такія праекты. "Усё павінна быць проста, танна, прыгожа і якасна", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што якасць мусіць быць галоўным фактарам.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі