Лукашэнка бліжэйшым часам хоча наведаць Кубу

19/10/2017 - 09:23

Бліжэйшым часам Аляксандр Лукашэнка хоча наведаць Кубу, каб пабываць на магіле Фідэля Кастра. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з амбасадарам Кубы Херарда Суарэсам Альварэсам, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. 

Кіраўнік Беларусі папрасіў кубінскага дыпламата перадаць кіраўніку Кубы Раулю Кастра ("майму сябру Раулю") самыя цёплыя пажаданні. "Я думаю, што мне ўдасца бліжэйшым часам пабываць на Кубе. У мяне ёсць абавязак перад Фідэлем. Я павінен пабываць у яго на магіле", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Ён дадаў, што ў Беларусі і Кубы склаліся "нядрэнныя адносіны ў сферы эканомікі", а а палітыцы ўвогуле няма ніякіх праблем. 

Паміж нашымі краінамі заключана каля 30 міжурадавых і міжведамасных дамоваў, пагадненняў і пратаколаў у галінах гандлю і эканомікі, транспарту, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, аховы здароўя, адукацыі, сертыфікацыі, у консульска-прававой і іншых сферах.

Беларусь пастаўляе на Кубу грузавыя аўтамабілі, трактары і седлавыя цягачы, шыны, калійныя ўгнаенні, прычэпы і паўпрычэпы, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі