Лукашэнка анансаваў рэформу пенсійнай сістэмы

28/02/2020 - 09:35

Выступаючы на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў, Аляксандр Лукашэнка анансаваў рэформу пенсійнай сістэмы. Па яго словах, праца над ёй павінна пачацца яшчэ да канца 2020 года. 

Па словах Лукашэнкі, пенсійная сістэма ў сённяшнім выглядзе сябе перажыла. 

"Нам пасля прэзідэнцкіх выбараў (я буду ці хто-небудзь з вас) усё адно давядзецца гэтым займацца. Калі мы працягнем працаваць у такім жа складзе, мы сёлета, да канца года пачнём гэтую працу", — цытуе Telegram-канал "Пул Першага" словы кіраўніка дзяржавы. 

Ён дадаў, што пры вызначэнні пенсіі не павінна быць "ураўнілаўкі". Чалавек павінен разумець, што чым лепш ён працуе і больш зарабляе, тым лепш яму будзе на пенсіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі