Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра інфармацыі

05/04/2021 - 08:34

Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра інфармацыі Ігара Луцкага. Ужо сёння будзе прызначаны новы міністр, паведамляе тг-канал Пул Першага. Чакаюцца і іншыя прызначэнні.

Луцкі, гендырэктар "Сталічнага тэлебачання", стаў міністрам інфармацыі ў пачатку чэрвеня 2020 года. Ён замяніў Аляксандра Карлюкевіча. Пры Ігары Луцкім, на фоне масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, прымаліся захады па ўзмацненні кантролю за інтэрнэтам, за СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі