Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Варабей (крайні справа) / прэс-служба Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка аддаў частку Верхнядзвінскага раёна ўплывоваму бізнесоўцу Мікалаю Вараб'ю. Яго называюць адным з "гаманцоў" Лукашэнкі.
15 кастрычніка кіраўнік Беларусі быў з працоўнай паездкай у Верхнядзвінскім раёне. Там ён наведаў новае сучаснае жывёлагадоўчае прадпрыемства "Чырвоны Бор Агра", якое належыць Вараб'ю.
Прадпрыемства спецыялізуецца на мясной жывёлагадоўлі. І яму патрэбныя землі для вытворчасці кармоў. Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе, што яшчэ да паездкі ён вызначыў землі, "якія можна прапанаваць эфектыўнаму прыватніку пад развіццё вытворчасці".
"Мікалай, калі ты хочаш падтрымкі, я вось дамы адзначыў, што ты павінен узяць. Я табе гатовы гэта перадаць. Тут трэба кардынальна нешта зрабіць. Да гэтага комплексу патрэбныя кармы. Гэтыя землі, якія ёсць, яны павінны забяспечыць цябе кармамі. Прапануй да вясны мне план", — заявіў Лукашэнка.
Таксама ён паабяцаў, што прадпрыемства Вараб'я атрымае датацыйную падтрымку нароўні з іншымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут