Літва вінаваціць беларускія ўлады ва ўмяшанні ў дыпламатычную пошту. Амбасадар Беларусі выкліканы ў МЗС Літвы.
Літоўскага дыпкур'ера, які вёз з Вільні дакументы, прызначаныя для амбасады ў Мінску, беларускія памежнікі папрасілі адкрыць запячатаны кантэйнер.
Кур'ер адмовіўся. Тады памежнікі не далі яму праехаць і адправілі назад у Літву.
"Затрыманне на дзяржаўнай мяжы аўтамабіля з дыпламатычнай поштай з'яўляецца сур'ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах. Беларусь яшчэ раз прадэманстравала, што для гэтай дзяржавы больш не існуе правілаў цывілізаванага свету. Гэта бушуючая дыктатура ў цэнтры Еўропы", — заяўляе міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут