Літва прызначыць спецпасла па пытаннях Беларускай АЭС

03/01/2017 - 17:36

На гэтым тыдні Літва прызначыць спецыяльнага пасла па пытаннях Беларускай АЭС, піша сайт ru.delfi.lt. Дыпламат будзе каардынаваць дзеянняў літоўскіх ведамстваў, зацікаўленых у гэтым пытанні.

Аб прызначэнні спецпасла было заяўлена ў аўторак на сустрэчы літоўскіх міністраў замежных спраў, навакольнага асяроддзя і энергетыкі. Прадстаўнік па сувязях з грамадскасцю міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса Кястуціс Вашкялявічус адмовіўся называць імя амбасадара, Пакуль не падпісаны адпаведны ўказ.

Акрамя таго, тры літоўскія міністры падпісалі лісты высокапастаўленым прадстаўнікам Еўракамісіі і дырэктару Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ). Літоўцы падкрэсліваюць, што на будаўніцтве АЭС адбыўся ўжо шосты па ліку інцыдэнт. Маецца на ўвазе выпадак у снежні, калі корпус рэактара пры перавозцы па чыгунцы стукнуўся аб прыдарожны слуп.

У сувязі з гэтым яны просяць Еўракамісію і МАГАТЭ забяспечыць кантроль над будаўніцтвам Беларускай АЭС. На думку літоўскіх міністраў, калі праект і далей будзе рэалізоўвацца без выканання міжнародных патрабаванняў бяспекі, то ён будзе ўяўляць пагрозу для бяспекі ўсяго рэгіёну.

Дарэчы, афіцыйны Мінск абвяргае літоўскія прэтэнзіі ў тым, што будаўніцтва не адпавядае міжнародным стандартам бяспекі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі