Літва паспрабуе вярнуць Беларусі аванс за транзіт калію

10/12/2021 - 18:51

Літва спрабуе вярнуць Беларусі аванс за транзіт калійных угнаенняў. Пра гэта заявіў кіраўнік "Літоўскіх чыгунак" Мантас Дубаўскас.

"Наша мэта — вярнуць грошы за студзень і люты, мы будзем шукаць шляхі і пастараемся вярнуць іх", — заявіў чыноўнік.

Паводле ацэнкі BNS, Літва павінна вярнуць Беларусі каля 10 мільёнаў еўра. "Літоўскія чыгункі" ўжо спрабавалі вярнуць гэтыя грошы 7 снежня. Аднак, па словах Дубаўскаса, на наступны дзень гэтыя грошы зноў паступілі на рахунак літоўскай кампаніі.

Нягледзячы на санкцыі ЗША, транзіт беларускага калію праз Літву працягваецца. Гэта выклікала палітычны скандал у кіраўніцтве Літвы. У выніку міністр замежных спраў Ландсбергіс падаў у адстаўку. Пра такі ж намер заявіў міністр транспарту Скуодзіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі