Лідару АГП Анатолю Лябедзьку разблакавалі нумар мабільнага тэлефона

15/04/2016 - 19:04

Разблакаваны нумар мабільнага тэлефона старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Апазіцыйны палітык не мог ім карыстацца з 29 сакавіка. Грошы на балансе нумара мабільнага тэлефона былі арыштаваныя судовым выканаўцам у сувязі з наяўнасцю штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных уладамі вулічных акцыях.

"У нармальнай сітуацыі я быў бы павінен прыцягнуць іх да суда. Яны мне выставілі рахунак за акцыі, якія былі аплачаныя яшчэ восенню мінулага года", — цытуе словы Лябедзькі БелаПАН. Паводле яго слоў, судовыя выканаўцы не мелі права арыштоўваць грошы на тэлефонным рахунку, а таксама аўтамабіль, гараж. Палітык спадзяецца, што будзе зняты арышт і з яго маёмасці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі