Музыку гурта Theodor Bastard называюць то неафолкам, то этна-электронікай, то яшчэ як. Відавочна адно: у сваёй творчасці музыканты выкарыстоўваюць старажытныя народныя песні і народныя інструменты.
Што сваёй творчасцю музыканты гурта Theodor Bastard хочуць данесці да слухача? Ці ёсць у эпоху поп-культуры месца для фальклору? Як трэба перапрацаваць народныя песні, каб яны сталі цікавыя сучаснаму чалавеку?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар гурта Theodor Bastard Фёдар “Сволач” Старасцін.