Лідар Depeche Mode Дэйв Гаан паляцеў з Мінска

18/07/2017 - 15:50

Стан здароўя дазволіў лідару Depeche Mode Дэйву Гаану паляцець з Мінска. Толькі сёння раніцай музыка выйшаў з лякарні, у якой апынуўся 17 ліпеня напярэдадні мінскага канцэрта DM.

Канцэрт не адбыўся, але фанаты не губляюць надзеі, што музыкі знойдуць час у сваім гастрольным графіку, і шоў будзе перанесенае, а не адмененае ўвогуле.

"Дзякуй дактарам", — сціпла пракаментавала апошні здымак зоркі ў Беларусі pr-менаджар Саша Рогач.

19 ліпеня Depeche Mode выступаюць у Кіеве. Нягледзячы на хваробу Дэйва, тур працягнецца без зменаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі