Летась у Мінску нарадзіліся 235 двайнятаў і 5 трайнятаў

07/03/2019 - 15:24

Летась у Мінску нарадзіліся 235 двайнятаў і 5 трайнятаў. Агулам у 2018 годзе ў беларускай сталіцы нарадзіліся 17,6 тысячы дзяцей, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на Галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада Мінска.

Больш за 15% нованароджаных сталі трэцімі і наступнымі ў сям'і, каля 40% — другімі, амаль 45% — першымі. Адзначаецца, што ўзрост маці пры нараджэнні другога і наступных дзяцей склаў 32,5 года, пры нараджэнні першага — 28,5 года (у 2010-м — 26,4).

Статыстыкі звяртаюць увагу на той факт, што больш дзяцей сталі нараджацца ў зарэгістраваным шлюбе. У 2010-м гэтая лічба складала 86,8%, у 2018-м — 89,8% дзяцей.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі